BE RU EN

Фотафакт: Ровар з георгіеўскімі стужачкамі каля Віцебскага КДБ

  • 30.09.2014, 12:36

Каля будынку абласнога ўпраўлення КДБ Віцебскай вобласці быў заўважаны прыпаркаваны ровар з георгіеўскай стужкай.

Прама насупраць вокнаў былога губернатарскага палаца, у якім размяшчаецца абласное ўпраўленне КДБ, увечары ў панядзелак можна было ўбачыць прышпілены да слупа ровар. На рулі транспартнага сродку была павязаная так званая георгіеўская стужка. Гэта першы зафіксаваны падобны выпадак выкарыстання гэтай стужкі на такога тыпу транспартным сродку, піша vkurier.by.

Наяўнасць камер вонкавага назірання не дазваляюць выказаць здагадку, што ўладальнік байка спыніўся тут па патрэбе.

Падобныя стужкі да нядаўняга часу з'яўляліся сімваламі перамогі ў Другой сусветнай вайне. Аднак, падзеі ў суседняй Украіне надалі ім іншае значэнне.

Апошнія навіны