BE RU EN

Праз санкцыі расейскія касмічныя караблі засталіся без электронікі

  • 30.09.2014, 11:39

Праз абмежаванні агенцтва «Раскосмас» адчула вострую патрэбу ў амерыканскай і еўрапейскай электроніцы для сваіх касмічных караблёў.

Бартавую электроніку і сродкі для абароны касмічных лятальных апаратаў ад апраменьвання Расея таксама закупляла на Захадзе, паведамляе НР-Украина.

Але цяпер гэта стала немагчыма праз забароны на продаж тавараў падвойнага прызначэння. Кампаненты для касмічных караблёў Расея закупляла ў ЗША і ЕЗ дзесяцігоддзямі і ўласнай вытворчасці аналагаў ўжо няма, паведамляе Der Spiegel.

Віцэ-прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Рагозін «кажа аб імпартазамяшчэнні», аднак у РФ цяпер няма магчымасці вырабляць заменнікі заходніх касмічных тэхналогій «на састарэлым абсталяванні і без спецыялістаў, якія разумеюць, як гэта можна зрабіць». На пачатак вытворчасці і прыцягненне спецыялістаў Расеі спатрэбіцца не адзін год.

Кіраўнік дзяржаўнай Аб'яднанай ракета-касмічнай карпарацыі Расеі Ігар Камароў прапануе пайсці іншым шляхам і знайсці заменнік тэхналогіям з ЗША і ЕЗ у Азіі. У прыватнасці, на ягоную думку, пастаўшчыкоў можна знайсці ў Паўднёвай Карэі і Кітаі.

Апошнія навіны