BE RU EN

21-гадовы хлопец скраў таксі ў Гародні і ўчыніў ДТЗ

  • 30.09.2014, 11:33

Паводле факту згону распачатаная крымінальная справа.

27 верасня хлопец прыехаў у Гародню, каб забраць сваю машыну са штрафстаянкі.

Атрымаўшы адмову, вырашыў дабірацца дадому на таксі. Але падчас паездкі памяняў свае планы і забраў машыну «Рэно-Маган», пакуль 33-гадовы гаспадар расплачваўся за запраўленае паліва на запраўцы. Малады чалавек скарыстаўся тым, што ключы ад машыны засталіся ў салоне.

Пасля згону малады чалавек здзейсніў ДТЗ. Паводле паведамленнях УУС Гарадзенскага аблвыканкама, зламыснік быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Аўтамабіль перададзены гаспадару ў тэхнічна няспраўным стане.

Паводле факта згону распачатая крымінальная справа (ч.1 арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь). Згоншчык нідзе не працуе, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы, піша volkovysk.by.

Апошнія навіны