BE RU EN

БАТЭ сёння згуляе з «Атлетыкам»

  • 30.09.2014, 10:38

Сёння ў матчы 2-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ прыме «Атлетык» з Більбао.

Букмекеры ўважаюць гішпанскі клуб відавочным фаварытам матчу, піша by.tribuna.com.

«Марафон» прапануе наступныя каэфіцыенты: вікторыя БАТЭ - 4,85, нічыя - 3.65, перамога «Атлетыка» - 1.85.

William Hill выставілі на перамогу БАТЭ каэфіцыент 5,0, нічыя ў матчы - 3.2, перамога «Атлетыка» - 1.8.

Bwin устанавіў наступныя каціроўкі: перамога каманды Ярмаковіча - 3,9, нічыя - 3,6, перамога каманды з Краіны Баскаў - 1,85.

Нагадаем, матч БАТЭ - «Атлетык» адбудзецца сёння, пачнецца а 21:45 паводле беларускага часу.

Апошнія навіны