BE RU EN

За крадзеж касметыкі маладую маму на год пазбавілі волі

  • 30.09.2014, 9:52

Суд Рэчыцкага раёна вынес прысуд у справе аб крадзяжы маладой мамай з двума дзецьмі і яе сяброўкай тавараў з «Еўраопта» на 2 мільёны рублёў.

22 жніўня ў краму «Еўраопт» прыйшлі дзве пакупніцы з дзецьмі. Цягам некалькіх гадзін Алеся і Святлана набіралі ў дзіцячую калыску розныя рэчы. Пасля гэтага яны выйшлі з крамы не расплаціўшыся, піша «Гомельская праўда».

«Жанчынам было прад'яўленае абвінавачванне ў таемным выкраданні маёмасці групай асоб, - распавёў старэйшы памочнік пракурора Рэчыцкага раёна Мікалай Ласіца. - Падчас судовага паседжання маладая мама віну прызнала. Распавяла, што прыкладна ў гадзіну дня разам са сваімі дзецьмі (чатырохгадовым і падгадаваным) у кампаніі сяброўкі пайшла ў краму. Малодшага Алеся паклала ў дзіцячую калыску. Тлумачыць, што першапачаткова ішла ў «Еўраопт», каб паглядзець кошты, так як грошай у яе не было. Пры ўваходзе ў гандлёвую залу кошык не брала. У парфумерным аддзеле спадабаліся духі, і яна вырашыла іх выкрасці.

Аналагічна паступіла з шампунем, бальзамам, фарбай для валасоў, двума рулонамі туалетнай паперы, дзіцячымі штанамі, дэзадарантам, цацкамі і іншымі таварамі. Усе прадметы складвалі ў калыску. Суду жанчына патлумачыла, што не ведае, ці бачыла сяброўка, чым яна займаецца.

Аднак калі ўжо ахоўнік прасіў выкласці на стужку ўсё выкрадзенае з крамы, у калысцы Алеся выявіла прадметы, якія не брала. Агульная сума выкрадзенага каля двух мільёнаў рублёў. Сяброўка асуджанай давала аналагічныя паказанні. У зале суда ў зробленым жанчыны раскаяліся».

Пры прызначэнні пакарання суд прыняў пад увагу абставіны, што змякчалі адказнасць - наяўнасць у галоўнай фігуранткі справы маленькіх дзяцей. У выніку жанчын прысудзілі да пазбаўлення волі на год, але з адтэрміноўкай на 12 месяцаў.

Апошнія навіны