BE RU EN

«Нягеглыя» гаражы ўздоўж МКАД затуляць кустамі

  • 3.09.2014, 21:40

Даволі незвычайную пастанову прынялі чыноўнікі перад днём горада.

Уздоўж МКАД, большая частка якой праходзіць праз ускраіны сталіцы, даволі шмат розных будоўляў і будынкаў. Кіраўніцтва «Мінскзеленбуда» наважыла схаваць несамавітыя гаражы ад позірку менчукоў і гасцей горада, закрыўшы агляд кустоўем, піша onliner.by.

«Мы імі закрыем тыя гаражныя кааператывы, якія выглядаюць даволі несамавіта. Перад імі высадзіце загарадзі з кустоў, якія іх схаваюць і нададуць больш эстэтычны выгляд», - заявіў гендырэктар «Мінскзеленбуда» а прэс-канферэнцыі, якая адбылася сёння.

Паводле ягоных слоў, ужо абвешчаны тэндэр на закупку адпаведных раслін. Таксама набудуць вялікую колькасць хрызантэм, якія ўпрыгожаць клумбы уздоўж асноўных праспектаў горада і будуць цэлы месяц радаваць менчукоў.

Апошнія навіны