BE RU EN

Беларусь паставіць у Бангладэш 120 тысяч тон калію

  • 3.09.2014, 20:45

Кошт кантракту складае $40 мільёнаў.

Гэта дае прыкладны кошт у $300 за тону, піша АФН.

Беларусь у студзені-чэрвені 2014 павялічыла экспарт калійных угнаенняў на 48,9% у параўнанні з студзенем-чэрвенем 2013 да 2974 тысяч тон у пераліку на актыўнае рэчыва (4927,7 тысяч тон у фізічнай вазе).

Паводле звестак Белстата, валютны даход ад экспарту калію ў студзені-чэрвені 2014 склаў $ 1,365 трлн, павялічыўшыся на 8% у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2013 года.

Экспартны кошт у студзені-чэрвені 2014 знізіўся на 27,4% і склаў $277 за тону супраць $381,7 за тону ў студзені-чэрвені 2013 года.

Апошнія навіны