BE RU EN

Барак Абама: Прысутнасць расейскіх вайскоўцаў ва Украіне - бясспрэчны факт

  • 3.09.2014, 20:35

Прэзідэнт ЗША ўважае за бясспрэчны факт прысутнасць расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны.

Са слоў Барака Абамы, расейскія вайскоўцы, якія ўвайшлі на тэрыторыю Украіны, не выконваюць міратворчую або гуманітарную місію, а ваююць, паведамляе BBC. «Мы павінныя аб'яднацца перад тварам агрэсіі Расеі ва Украіне», - сказаў ён. Абама выказаў сумневы што да паведамленняў аб спыненні агню, адзначыўшы, што гэта немагчыма без спынення паставак Расеяй вайскоўцаў і ўзбраення на паўднёвы ўсход Украіны.

Таксама амерыканскі лідар нагадаў, што ЗША не прызнаюць анэксію Крыму, роўна як і кожнага іншага рэгіёну Украіны. Абама заявіў, што ЗША абавязкова выступяць у абарону сваіх саюзнікаў у NАТО.

Апошнія навіны