BE RU EN

На ўсходзе Лівіі разбіўся вайсковы самалёт

  • 3.09.2014, 19:12

Лівійскі вайсковы самалёт разбіўся ў горадзе Тобрук на ўсходзе краіны, зваліўшыся каля аднаго з урадавых будынкаў.

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на мясцовыя ўлады.

На месцы падзення ўзнік моцны пажар. Паводле апошніх звестак, у выніку катастрофы загінула адно дзіця і двое дарослых людзей. Самалёт, які разбіўся, належаў сілам экс-генерала Халіфы Хафтара, якія змагаліся з ісламісцкім апалчэннем.

У жніўні парламент Лівіі перамясціўся ў Тобрук з меркаванняў бяспекі, бо паблізу сталіцы краіны Трыпалі працягваюцца баі паміж рознымі ўзброенымі фармаваннямі.

На мінулым тыдні ісламісцкія групоўкі абвясцілі аб фарміраванні свайго парламента ў Трыпалі.

Апошнія навіны