BE RU EN

Тэрарысты ДНР не збіраюцца спыняць агонь

  • 3.09.2014, 12:54

Баевікі заявілі, што не спыняць агонь, пакуль у Данбасе знаходзяцца ўкраінскія войскі.

Пра гэта заявіў РІА «Новости» «кіраўнік міжнароднай інфармацыйнай службы палітаддзела Мінабароны ДНР» Уладзіслаў Брыг.

Ён заявіў, што баевікі сумняваюцца, што ўсе ўкраінскія падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у сілавых спецаперацыях на ўсходзе краіны, падпарадкуюцца пастанове прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб бестэрміновым спыненні агню ў рэгіёне, паколькі ён «не ўсіх кантралюе».

Уладзіслаў Брыг заявіў, што не ведае ні пра якія дамоўленасці з «ДНР» з нагоды спынення агню.

«Войска ДНР не спыніць агонь як мінімум да таго часу, пакуль на Данбасе знаходзяцца карнікі», - сказаў тэрарыст.

Як вядома, прэс-служба Парашэнкі паведаміла, што падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным дасягнутая дамоўленасць пра «бестэрміновае спыненне агню ў Данбасе».

Прэс-сакратар Пуціна пацвердзіў інфармацыю пра перамовы, аднак нічога не сказаў пра «спыненне агню».

Фота: EPA

Апошнія навіны