BE RU EN

Каложскай царкве пагражае абвальванне

  • 3.09.2014, 12:37

Найстаражытнейшая царква ў любы момант можа «з'ехаць» ў Нёман, мяркуюць менскія і гарадзенскія архітэктары і гісторыкі.

Каля дзесяці гадоў таму схіл пагорка на беразе ракі, на якім стаіць будынак, умацавалі жалезнымі палямі і бетонам, каб спыніць апоўзень. Аднак, на думку спецыялістаў, развязаць праблему да канца не атрымалася - рух зямлі пад храмам прадаўжаецца, піша «Вячэрняя Гародня».

«Расколіны, што з'явіліся выклікаюць асцярогу, што ідзе фармаванне апоўзня. Калі рух пагорка не спыніць - частка Каложы можа разбурыцца. Неабходна пастаянна адсочваць развіццё працэсу. Можна замазаць расколіны, але праблема застанецца», - распавядае сталічны архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліннік, які браў удзел у рэстаўрацыі інтэр'еру царквы.

Святар Каложскай царквы Георгій Рой расказаў, што расколіны з'явіліся ў красавіку пасля таго, як каля агароджы падчас раставання снегу і пасля дажджоў пастаянна збіралася лужына. Каб адвесці ваду, у двары храма паднялі ўзровень зямлі (падсыпалі пясок) і паклалі плітку. Работы завяршылі ў чэрвені, і зараз расколіны не павялічваюцца.

Барыса-Глебская Каложская царква - адзіны храм XII стагоддзя, які захаваўся ў Гародні.

Апошнія навіны