BE RU EN

Георгій Кандрацьеў: Футбол згуртаваў людзей ва Украіне

  • 3.09.2014, 12:08

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ва Украіне.

«Не толькі сачыў за сітуацыяй, але і ездзіў на Украіну. Мішу глядзеў у Адэсе. Бачыў сітуацыю на стадыёнах і ў краіне. Гэты хаос нікому не дапаможа. Але футбол там згуртаваў людзей проста шалёна. Я гэта сам бачыў. Вось паглядзіце, украінскія футбалісты будуць змагацца ў адборачным турніры да смерці, будуць аддаваць апошнія сілы барацьбе. Гэтая сітуацыя вакол Украіны асабліва ў футбольным плане - адмоўны фактар для нас. Цяпер зборная Украіны згуляе мацней, чым магла б у звычайным стане», - заявіў ён «Прессболу».

Апошнія навіны