BE RU EN

Пуцін патэлефанаваў Парашэнку

  • 3.09.2014, 10:24

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, піша «Интерфакс».

«Вялося абмеркаванне што да вайсковага і гуманітарнага крызісу на Украіне», - паведаміў ён.

Са слоў Пяскова, «кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі адносна таго, што трэба зрабіць у першачарговым парадку для хутчэйшага спынення кровапраліцця на паўднёвым усходзе гэтай краіны».

«Пункты гледжання прэзідэнтаў дзвюх краін аб магчымых шляхах выхаду з цяжкай крызіснай сітуацыі ў значнай ступені супадаюць», - падкрэсліў Пяскоў.

Апошнія навіны