BE RU EN

Урад Японіі сышоў у адстаўку

  • 3.09.2014, 10:18

Сёння, 3 верасня, урад Японіі ў поўным складзе падаў у адстаўку на патрабаванне прэм'ер-міністра Сіндзо Абэ.

Фармальна выконваць свае абавязкі ўрад будзе да другой паловы дня. Тады ж чакаецца фарміраванне новага кабінета міністраў, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Сыход урада ў адстаўку ў поўным складзе - фармальная працэдура, неабходная каб зрабіць перастаноўкі. На задуму прэм'ера Абэ, змены ў складзе кабінета міністраў павінны надаць новы імпульс эканамічнай палітыцы, сацыяльным і палітычным рэформам, што праводзяцца ім.

Японскі прэм'ер плануе замяніць адразу адзінаццаць міністраў. У прыватнасці, чакаюцца змены кіраўнікоў вайсковага, юрыдычнага і эканамічнага ведамстваў. Пры гэтым траціна міністраў захавае свае пасады: гэта найбольш блізкія да прэм'ера палітыкі - намеснік прэм'ер-міністра і міністр фінансаў Тара Аса, міністр замежных спраў Фуміа Кісіда, міністр асветы, спорту, навукі і тэхналогій Сімамура Хакубун, генеральны сакратар кабінета міністраў Ёсіхідэ Суга і міністр у пытаннях аднаўлення эканомікі Акіра Амары.

Апошнія навіны