BE RU EN

Расея рыхтуе адкрыццё «другога фронту» з Прыднястроўя

  • 3.09.2014, 10:00

Расея рыхтуецца адкрыць другі фронт супраць Украіны.

Пра гэта заявіў кіраўнік малдаўскай асацыяцыі ветэранаў вайны на Днястры 1992 « Тирас-Тигина», падпалкоўнік у адстаўцы Анатоль Караман у інтэрв'ю малдаўскаму выданню Ziarul de Garda, пішуць «Украинские новости».

«З дакладных крыніц мне стала вядома, што мінулай ноччу ўся вайсковая тэхніка ў Прыднястроўе ў тэрміновым парадку была перадыслакаваная на поўдзень Слабодзейскага раёна на мяжы з Украінай, адкуль Расея рыхтуецца адкрыць другі фронт у напрамку Адэсы», - заявіў Караман.

На ягоную думку, цяпер на тэрыторыі прыднястроўскага рэгіёну знаходзяцца блізу 20 тысячаў расейскіх вайскоўцаў, добра навучаных для вядзення бою, як у палявых, так і ў гарадскіх умовах.

Фота: argumentiru.com

Апошнія навіны