BE RU EN

На Венецыянскім фестывалі паказалі фільм пра лёс Лукашэнкі

  • 3.09.2014, 9:02

Фільм рэжысёра Мохсэна Махмальбафа «Прэзідэнт» прэзентавалі на кінафестывалі ў Венецыі.

Стужка распавядае пра дыктатара - прэзідэнта адной з былых савецкіх рэспублік, які быў скінуты падчас рэвалюцыі і вымушаны ўцякаць ад раз'юшанага натоўпу са сваім малалетнім унукам, паведамляе «Радыё Рацыя».

Прэзідэнт і ягоны ўнук - выдуманыя персанажы, але звяртае на сябе ўвагу іх знешні выгляд, які вельмі нагадвае кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага сына Мікалая.

Мохсэн Махмальбаф рэжысёр-дысідэнт з Ірана, які ў свой час браў актыўны ўдзел у іранскай рэвалюцыі 1979 года. Перад рэвалюцыяй ён быў асуджаны на 4 гады. У Іране фільмы Махмальбафа неаднаразова знаходзіліся пад забаронай.

Апошнія навіны