BE RU EN

У Харкаве пачаліся сутычкі каля пастамента зруйнаванага помніка Леніну

  • 29.09.2014, 21:48

Сітуацыя ў Харкаве напальваецца.

Пра гэта паведамляе ў сваім «Фэйсбуку» журналіст Слава Маўрычаў.

«Сабраліся чалавек пяцьдзесят у масках. Пэўна ультрас. Пры іх з'яўленні мітынг прыхільнікаў Леніна адразу разбегся. Было там да сотні людзей. Ультрас занялі пастамент. Кветкі, якія неслі Леніну - раскідалі. Усіх, хто падыходзіць і пачынае крычаць пра бандэраўцаў і фашыстаў - адразу б'юць. Было ўжо тры сутычкі. Спатрэбілася дапамога медыкаў», - напісаў ён.

Нагадаем, у Харкаве ўчора блізу сотні мітынгоўцаў зруйнавалі помнік Леніну.

Фота: Slava Mavrichev/Facebook

Апошнія навіны