BE RU EN

Мытнікі канфіскавалі рэйсавы аўтобус, які ехаў з Гановера ў Менск

  • 29.09.2014, 21:10

У рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Варшаўскі мост» канфіскаваны рэйсавы аўтобус маркі «МАН».

У выніку мытнага надгляду аўтобуса знойдзены схоў, у якім былі схаваныя ад мытнага кантролю 60 аўтамабільных запчастак, 13 набораў сталовага посуду, а таксама 3 старадаўнія кнігі на нямецкай мове аб Першай сусветнай вайне. Устаноўлена, што тавар належаў 41-гадоваму кіроўцу-экспедытару нямецкай транспартнай фірмы, паведамілі сайту charter97.org у прэс-групе Берасцейскай мытні.

Мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.2 арт.14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Паводле папярэдняй ацэнкі кошт аўтобуса 2003 года выпуску склаў больш за 400 мільёнаў рублёў, а утоеных ад мытнага кантролю тавараў – больш за 40 мільёнаў.

Апошнія навіны