BE RU EN

Нікалай Баскаў паведаміў, што «пайшоў у манастыр»

  • 29.09.2014, 20:37

На сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram спявак апублікаваў фота сваёй келлі.

На здымку выяўлены невялікі пакой з вельмі сціплым абсталяваннем - ложак, столік з лямпай і абразы на сценах.

Пад здымкам значыўся подпіс: «Мая келля. Гара Афон». Аднак, як выявілася пазней, адпачыць ад свецкай мітусні Нікалай наважыў толькі непрацяглы час. Усе пытанні, што прымусіла артыста пераехаць у мужчынскі манастыр і колькі дзён (ці тыдняў) ён плануе там прабыць, засталіся без адказу.

Апошнія навіны