BE RU EN

Брэд Піт распавёў аб шлюбе з Джолі брытанскаму GQ

  • 29.09.2014, 20:11

Амэрыканскі актор Брэд Піт зняўся для вокладкі новага нумара папулярнага брытанскага часопіса GQ.

Зорка не толькі з'явілася на вокладцы выдання, але і дала шчырае інтэрв'ю пра асабістае.

«Я б не сказаў, што шлюб - гэта толькі штамп у пашпарце, гэта значна больш», - сказала зорка аб сваім вяселлі з Анджалінай Джолі.

«Я заўсёды меркаваў, што шчасце пераацэньваюць, гэта тыя няпростыя часы, якія ідуць перад выдатным перыядам, гэта шэраг кампрамісаў, падзей, перамог і параз», - кажа актор.

Піт таксама адказаў на пытанне, чаму акцёр Джордж Клуні называе яго «недаступным».

«Ведаеце, Джордж вельмі даступны чалавек. Ён адзін з найлепшых выступоўцаў, ён пацешны, як чорт. Яму падабаецца быць усюды. Я думаю, магчыма, я больш няўдаліца, - кажа Піт, - больш аддаю перавагу самоце, ціхі з уроды. Я з невялікага мястэчка, таму больш стрыманы».

Апошнія навіны