BE RU EN

Кіраўнік СБУ: Довадная база паводле справы Януковіча і К° сабраная

  • 29.09.2014, 18:56

Збеглыя чыноўнікі павінны быць дастаўленыя ў прымусовым парадку ва ўкраінскі суд.

Довадная база ў крымінальных справах у дачыненні да экс-прэзідэнта Віктара Януковіча і іншых былых высокапастаўленых службовых асоб сабраная, падкрэслівае кіраўнік Службы бяспекі Валянцін Налівайчанка.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу "112. Украіна" ў панядзелак, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Довадная база сабраная. Этап апавяшчэння ў падазрэнні мы таксама прайшлі. Пытанне ў тым, каб яны былі вернутыя ва Украіну і паўсталі перад судом", - сказаў Налівайчанка.

Пры гэтым ён падкрэсліў:

"Яны павінны быць дастаўленыя ў прымусовым парадку ва ўкраінскі суд, суд уручыць ім падазрэнне, будзе ўжытая мера стрымання - арышт. І трэцяе - канфіскацыя актываў, нерухомасці, маёмасці, рахункаў, паводле пастановы суда. Усё гэта задакументавана і перададзена ў рамках крымінальных спраў у Генеральную пракуратуру".

Апошнія навіны