BE RU EN

Украінскага рэжысёра Сянцова пакідаюць у маскоўскай турме

  • 29.09.2014, 16:13

Лефортаўскі суд Масквы прыняў пастанову аб падаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай да 11 студзеня 2015 года.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

«Суд задаволіў хадайніцтва следства аб працягу Сянцову меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай яшчэ на тры месяцы», - адзначыў прэс-сакратар суда.

Раней міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што ўлады краіны будуць дамагацца вызвалення рэжысёра Алега Сянцова.

11 траўня супрацоўнікі ФСБ затрымалі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова ў Крыме. 19 траўня з'явілася інфармацыя аб тым, што ён пераведзены ў маскоўскі следчы ізалятар. Раней суд адхіліў хадайніцтва абароны Сянцова аб незаконнасці яго затрымання.

Паводле версіі ФСБ, рэжысёр уваходзіў у склад дыверсійна-тэрарыстычнай групоўкі «Правага сектара», якая нібыта планавала тэракты ў Крыме, у прыватнасці, у Сімферопалі, Ялце і Севастопалі.

Сянцову пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Адвакат рэжысёра раней паведаміў, што ў крымскім следчым ізалятары яго падапечнага катавалі.

Апошнія навіны