BE RU EN

У адным з дзіцячых садкоў Гародні памерла трохгадовая дзяўчынка

  • 29.09.2014, 15:34

Папярэдні дыягназ - «сіндром дзіцячай раптоўнай смерці».

У адной з дзіцячых дашкольных устаноў Ленінскага раёна Гародні 26 верасня раптоўна памерла 3-гадовая дзяўчынка, паведамляе сайт izgrodno.com.

Паводле інфармацыі рэсурсу, выхавацелька пачала падымаць дзяцей пасля ціхай гадзіны і адно дзіця не прачнулася. Выклікалі хуткую дапамогу, у медпункце неадкладна пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Нягледзячы на хуткае прыбыццё лекараў, выратаваць дзіцяці не ўдалося.

Папярэдні дыягназ - «сіндром дзіцячай раптоўнай смерці».

Апошнія навіны