BE RU EN

Назарбаеў прапанаваў стварыць «каспійскую зону свабоднага гандлю»

  • 29.09.2014, 15:19

Прэзідэнт Казахстана Нурсалтан Назарбаеў прапанаваў прыкаспійскім дзяржавам падумаць аб стварэнні зоны свабоднага гандлю.

Гэтую заяву, як паведамляе РІА Новости, Назарбаеў зрабіў на Каспійскім форуме, які адкрыўся 29 верасня ў Астрахані.

«Улічваючы стан сусветнага рынку, можна разгледзець магчымасць збліжэння эканомік нашых краін, уцягванне ва ўзаемны гандаль. Разам з тым яшчэ да ўрэгулявання прававога статусу Каспія можна закласці аснову для эканамічнага ўзаемадзеяння», - заявіў казахстанскі лідар.

Са слоў Назарбаева, «гэтае пытанне можа стаць адным з першых для прадметнага абмеркавання на ўзроўні ўрадаў нашых краін».

У сваю чаргу, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што прыкаспійскія краіны могуць больш цесна каардынаваць свае дзеянні на сусветным рынку вуглевадародаў у пытаннях цэнаўтварэння.

«Прыкаспійскія дзяржавы займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў здабычы нафты і газу. Мы маглі б больш цесна каардынаваць свае дзеянні на сусветным рынку вуглевадародаў, у тым ліку ў пытаннях цэнаўтварэння, забеспячэння глабальнай і рэгіянальнай энэргетычнай бяспекі», - прыводзіць словы Пуціна «Інтэрфакс».

Акрамя Пуціна і Назарбаева на саміт прыкаспійскіх дзяржаў прыбылі прэзідэнт Ірана Хасан Раўханіі, лідар Азербайджана Ільхам Аліеў і прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў.

Апошнія навіны