BE RU EN

«Правасуддзе» па-беларуску: Ператрус за тое, што «лаяўся матам»

  • 29.09.2014, 15:08

Суд прысудзіў Уладзіміра Лемеша да штрафу, а супрацоўнікі КДБ правялі ў яго ператрус.

У Салігорску адбыўся суд над актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Уладзімірам Лемешам. Апазіцыянера абвінавачвалі паводле артыкула 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў праваабарончай службе кампаніі.

Міліцыянты заявілі, што актывіст «рухаўся па вуліцы і гучна лаяўся матам». У выніку суддзя Самойлік С.Н прысудзіў актывіста да штрафу ў 2 базавыя велічыні.

Пасля суда актывіст быў паўторна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і КДБ, яны адвезлі яго дадому, дзе правялі ператрус. У Лемеша канфіскавалі копію падпісных лістоў за кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава, кнігу Алеся Бяляцкага і бел-чырвона-белы сцяг.

Нагадаем, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзімір Лемеш быў затрыманы 27 верасня ў дзень каля свайго дома ў Салігорску.

Хлопца схапілі людзі ў цывільным. Два дні ён знаходзіўся ў Салігорскім РАУС.

Апошнія навіны