BE RU EN

У Маскве затрымалі ўсіх удзельнікаў штурму аўтобуса АМАП каля мячэці (Відэа)

  • 29.09.2014, 14:48

Маскоўская паліцыя затрымала ўсіх удзельнікаў штурму аўтобуса АМАП у мячэці на Вялікай Татарскай вуліцы.

Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на прэс-службу сталічнага глаўка МУС.

У суботу, 27 верасня, у інтэрнэце з'явілася відэа, знятае ў мінулую пятніцу, дзе відаць, як некалькі сотняў чалавек акружылі паліцэйскі аўтобус са стаячымі побач байцамі АМАП з патрабаваннем вызваліць раней затрыманага чалавека, які знаходзіцца ў аўтобусе. Праз некаторы час удзельнікі пратэсту самастойна дасталі чалавека з аўтобуса, нават не зняўшы кайданкі. Відэа бойкі паглядзелі ўжо больш за паўмільёна чалавек, паведамляе «Дождь».

Як паведамілі агенцтву ў прэс-службе сталічнага глаўка МУС, у дачыненні да ўсіх затрыманых прынятая пастанова аб адміністрацыйным арышце. Акрамя таго, у дачыненні да двух асоб распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады», яны затрыманыя.

Прынамсі, праваабаронца Алі Чарынскі ў сваім «Фэйсбуку» на гэта напісаў: «Хлуснёю ў гэтай заяве з'яўляецца тое, што «парушальнікі правапарадку», пра якіх ідзе гаворка, пасля таго як вызвалілі свайго адзінаверца з палону, усе дружна накіраваліся дадому. На тэрыторыі паблізу мячэці засталіся тыя, хто кожную пятніцу застаецца для дадатковай глыбокай пашаны і вывучэння Ісламскіх навук. Яны з'яўляюцца самымі спакойнымі і пакорлівымі мусульманамі. Менавіта імі і перапоўнілі аўтобусы АМАПу, якія пад'ехалі пасля».

Са слоў відавочцаў, павезлі тры перапоўненыя аўтобусы мусульман. Гэтак жа прыхаджане мячэці сказалі, што на наступную малітву прыйшло як ніколі мала вернікаў.

Апошнія навіны