BE RU EN

Макей паляцеў у Нью-Ёрк

  • 29.09.2014, 12:53

Міністр замежных спраў Беларусі будзе ўдзельнічаць у асноўнай часткі 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МЗС.

«C 29 верасня да 1 кастрычніка праходзіць візіт Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў якасці кіраўніка ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Нью-Йорк для ўдзелу ў асноўнай часткі 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Праграмай знаходжання ў Нью-Ёрку запланавана правядзенне шэрагу двухбаковых сустрэч Міністра замежных спраў Беларусі з кіраўнікамі замежнапалітычных ведамстваў дзяржаў-сябраў ААН, падчас якіх будуць абмеркаваныя пытанні пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, а таксама арганізацыі двухбаковых візітаў», - адзначылі там.

Фота: Reuters

Апошнія навіны