BE RU EN

Сіноптыкі папярэджваюць аб прымаразках

  • 29.09.2014, 12:33

У Беларусі 30 верасня чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-11 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 12-18 цяпла.

Як адзначылі ў гідраметэацэнтры, з серады ў Беларусі ўсталюецца халоднае з начнымі прымаразкамі надвор'е.

Апошнія навіны