BE RU EN

Бенедыкт Камбербэтч гатовы граць Шэрлака да глыбокай старасці

  • 29.09.2014, 12:17

Актор таксама заявіў, што новы эпізод серыяла, які выйдзе на Каляды ў 2015 годзе, не расчаруе прыхільнікаў.

У шмат якіх прыхільнікаў брытанскага тэлесерыяла «Шэрлак» маленькае свята. Выканаўца галоўнай ролі Бенедыкт Камбербэтч паабяцаў ім новыя займальныя прыгоды Шэрлака Холмса і ягонага вернага памочніка доктара Ватсана ў сучасным Лондане. Акрамя гэтага, ён рассеяў трывожныя чуткі, што можа пакінуць папулярную франшызу. 38-гадовы актор прызнаўся ў любові да шпега і заявіў, што з вялікім задавальненнем будзе яго граць і на пенсіі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Мы яшчэ ніколі не бачылі Шэрлака ў стане сапраўднагга стрэсу, - крыху падказаў Бенедыкт Камбербэтч у інтэрв'ю часопісу Empire. - Так што паглядзець на гэта будзе цікава».

Выканаўца ролі Холмса паабяцаў гледачам «фенаменальнае» кіно. Яго падтрымаў і Марцін Фрыман, які таксама сказаў, што гледачоў чакаюць «прыемныя сюрпрызы» і параіў ім рыхтавацца да нечаканасцяў.

Камбербэтч гатовы зноў і зноў граць знакамітага дэтэктыва, але з адной умовай - сцэнарысты павінны пісаць цікавыя сцэнарыі. Застаецца спадзявацца, што тут праблем не будзе. Марк Гатыс і Стывен Мофат заявілі ў мінулым месяцы на ўручэнні ўзнагарод «Эмі», што ў іх дастаткова выдатных ідэй. Так што Камбербэтчу і Фрыману давядзецца раскрываць злачынствы, піша Independent, датуль, пакуль яны ў стане запамінаць ролі і перасоўвацца на здымачнай пляцоўцы без старонняй дапамогі.

Апошнія навіны