BE RU EN

У аэрапорце Данецка танк баевікоў расстраляў украінскі БТР

  • 29.09.2014, 12:12

У Данецкім аэрапорце загінулі 7 байцоў 79-й асобнай аэрамабільнай брыгады.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў валанцёр ў зоне АТА, дарадца прэзідэнта Юрый Бірукоў.

«79-я: 7 загінулых, 9 параненых у данецкім аэрапорце. Прамое трапленне з танка ў БТР. Параненых эвакуявалі. Танкі сепаратыстаў падпалілі», - адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, у раёне аэрапорта ў Данецку ідуць жорсткія баі.

Апошнія навіны