BE RU EN

Беспрацоўны мінчанін падпаліў бамжа

  • 29.09.2014, 10:35

Непрацуючы мянчук абліў гаручай вадкасцю і падпаліў ураджэнца Менска без пэўнага месца жыхарства.

Пра гэта паведамілі charter97.org у Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

«Непрацуючы мянчук 1966 года нараджэння каля аднаго з дамоў на вуліцы 1-й Землямернай абліў гаручай вадкасцю і падпаліў ураджэнца горада Менска 1968 года нараджэння, без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў», - адзначылі ў прэс-службе ў МУС.

Падазраваны затрыманы, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.14, ч. 2 арт.139 КК Беларусі (замах на забойства). Пацярпелы з тэрмічнымі апёкамі галавы, цела і канечнасцяў дастаўлены ў бальніцу.

Апошнія навіны