BE RU EN

Азаранка пачынае трэніроўкі

  • 29.09.2014, 10:05

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка збіраецца пачаць падрыхтоўку да наступнага сезона.

Пра гэта яна паведаміла ў «Твітэры».

«Няпроста пакідаць родны дом, я буду сумаваць па свайму пляменніку. Але пара пачаць трэніроўкі», - напісала яна.

Нагадаем, Вікторыя Азаранка датэрмінова завяршыла сезон. Цяпер беларуская тэнісістка займае 23-е месца ў рэйтынгу ВТА.

Апошнія навіны