BE RU EN

Недарэчнае ДТЗ у Бераставіцы: два МАЗы не раз'ехаліся на пустым скрыжаванні

  • 28.09.2014, 19:19

Недарэчная аварыя адбылася ў Бераставіцкім раёне.

Прэс-служба ДАІ Гародні паведамляе, што на ўскраіне вёскі Канюхі не змаглі раз'ехацца два МАЗы. Самазвал вёз сілас на ферму, а аўтапоезд перавозіў буракі на прыёмны пункт.

Вялікагруз з амаль 15 тонамі карняплодаў магутным ударам фактычна развярнуў самазвал у іншы бок.

Праз гэтага ў ненатуральным становішчы апынуўся і кіроўца аўто - ён вісеў уніз галавой праз бок пасажырскі. Пры гэтым мужчына зачапіўся нагамі за кузаў. У цяжкім стане яго даставілі ў лякарню, піша ABW.BY.

Апошнія навіны