BE RU EN

Расея сцягвае тэхніку праз Керч да Джанкой

  • 28.09.2014, 17:54

Расейская Федэрацыя на тэрыторыі анэксаванага Крыма сцягвае вайсковую тэхніку да адмінмяжы з Херсонскай вобласцю.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіў спікер ІАЦ РНБА Андрэй Лысенка, піша pravda.com.ua.

Так, памежнікі зафіксавалі перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі і ўзмацненне вайсковага групавання ВС РФ.

«На чыгуначную станцыю Джанкой (Крым) з Керчы прыбыў эшалон ў складзе 30 платформаў з вайсковай тэхнікай - з блізу 30 адзінак баявых машын пяхоты (БМП) і баявых машын дэсанту (БМД). Таксама там ёсць грузавыя аўтамабілі», - адзначыў Лысенка.

Паводле звестак Лысенкі, на поўначы Крымскай паўвыспы доўжыцца перадыслакацыя падраздзяленняў ВС РФ.

Так, у напрамку пункта кантролю «Чонгар» зафіксаванае размяшчэнне палявога намётавага мястэчка, дзе знаходзіцца да 300 прадстаўнікоў ВС РФ.

Таксама расейскія вайскоўцы надалей вядуць вайсковыя разведкі ўздоўж лініі мяжы Украіны з РФ.

27 верасня памежнікі зафіксавалі палёт двух гелікоптэраў Мі-8 ВС РФ уздоўж мяжы насупраць участкаў аддзелаў памежнай службы Станічнай-Луганская і Краснаталаўка.

«Расейскія найміты надалей вядуць актыўную выведку памежных нарадаў і за сіламі АТА. У прыватнасці, 27 верасня каля н.п. Шэўчэнкава (Данецкая вобласць) украінскія памежнікі выявілі апорны пункт назірання на кірунку руху памежных нарадаў Украіны», - паведаміў Лысенка.

Таксама ў р-не н.п. Талакоўка, Сартана, Гнутава (Данецкая вобласць) памежнікі перашкодзілі рабоце груп, якія перамяшчаліся на легкавых аўтамабілях і вялі збор інфармацыі аб перамяшчэнні падраздзяленняў і дыслакацыі сіл АТА.

«Агнявых кантактаў з тэрарыстамі ў памежнай зоне і парушэнняў паветранай прасторы за мінулыя суткі не было, загінулых сярод украінскіх вайскоўцаў няма. Трое - параненыя», - дадаў Лысенка.

Фота з архіву

Апошнія навіны