BE RU EN

Баевікі захапілі 95% шахт Данбаса

  • 28.09.2014, 14:53

Прадстаўнікі незаконных узброеных фарміраванняў кантралююць 88 шахт з 93, размешчаных у Данецкай і Луганскай абласцях.

Пры гэтым у рэгіёне працуюць толькі 24 шахты, заявіў першы намеснік міністра энэргетыкі Юрый Зюкаў, паведамляе 5 канал.

З ягоных слоў, сем вуглездабыўных прадпрыемстваў на сёння цалкам разбураныя, у прыватнасці, дзве шахты на Луганшчыне былі ўзарваныя дыверсантамі. Яшчэ 60 шахт пераведзеныя ў рэжым падтрымання жыццядзейнасці, піша korrespondent.net.

Летась шахты, якія спынілі працу, здабылі 32 мільёны тон вугалю, што склала 40% ад усёй гадавой здабычы.

У жніўні 2014 здабыча вугалю ва Украіне ў параўнанні са жніўнем мінулага года скарацілася на 59,5% і склала 2,2 мільёна тон.

Апошнія навіны