BE RU EN

Месі забіў 400-ы мяч за кар'еру

  • 28.09.2014, 10:59

Нападнік гішпанскай «Барселоны» і зборнай Аргентыны Ліянэль Месі забіў 400-ы мяч за кар'еру.

Юбілей футбаліст адсвяткаваў у матчы чэмпіянату Гішпаніі супраць «Гранады» (6:0). Пра гэта паведамляе «Чэмпіянат».

«Ніколі не думаў, што змагу дасягнуць чаго-небудзь такоўскага ў сваёй кар'еры. Дзякуй за віншаванні. Я прадоўжу ўпарта працаваць для дасягнення вялікіх мэтаў. Абдымаю ўсіх», - напісаў Месі ў сваім Facebook.

Каб дасягнуць адзнакі ў 400 галоў, Месі спатрэбілася правесці 525 матчаў. 42 мячы гулец забіў за зборную Аргентыны, піша Lenta.ru.

На гэты момант у актыве нападніка «Барселоны» ужо 401 гол - у матчы з «Гранада», які адбыўся ў суботу, 27 верасня, і закончыўся перамогай сіне-гранатавых з лікам 6:0, ён адзначыўся дублем.

Ліянэль Месі пачаў выступаць за «Барселону» ў 2000 годзе ва ўзросце трынаццаці гадоў. У сваім першым матчы за маладзевую каманду нападнік забіў чатыры мячы. Праз чатыры гады ён дэбютаваў за асноўны склад, згуляўшы ў барселонскім дэрбі супраць «Эспаньёла».

Апошнія навіны