BE RU EN

Беларускі стартавалі з перамогі на ЧС у баскетболе

  • 27.09.2014, 19:31

Сёння ў Турцыі стартаваў чэмпіянат свету ў баскетболе сярод жаночых каманд.

Пра гэта паведамляе БелТА.

Баскетбалісткі зборнай Беларусі ў першым матчы папярэдняй групы С падолелі каманду Рэспублікі Карэя з лікам 70:64 (11:23, 21:7, 23:15, 15:19). Пачатак гульні для падапечных Рымантаса Грыгаса быў няўдалым, і падчас матчу саступалі далёка не самым здольным спаборніцам з розніцай у 14 балаў. Аднак у другой чвэрці беларускі перахапілі ініцыятыву паступова нарошчвалі сваю перавагу, давёўшы яе да 20 балаў. Праўда, у канцоўцы сустрэчы беларускі крыху расслабіліся, дазволіўшы карайкам скараціць разрыў у ліку. Самай выніковай у складзе беларусак стала Кацярына Сныціна, якая набрала 17 балаў.

Заўтра зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Кубы, а 30 верасня закончыць папярэдні этап сустрэчай з аўстралійкамі.

Апошнія навіны