BE RU EN

У Падмаскоўі знайшлі забароненую прадукцыю з Беларусі і Казахстана

  • 27.09.2014, 17:04

На халадзільным прадпрыемстве Любярэцкага раёна Падмаскоўя выяўлены факт легалізацыі забароненай да ўвозу ў Расею прадукцыі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду.

«Інспектарамі Федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду на адным з халадзільных прадпрыемстваў Любярэцкага раёна Маскоўскай вобласці выяўлены факт легалізацыі забароненай да ўвозу ў Расею прадукцыі пры ўдзеле ветэрынарных лекараў суб’ектавай ветэрынарнай службы. Меркавана ўвоз на прадпрыемства прадукцыі быў выкананы з тэрыторый Казахстана і Беларусі. На гэты момант уся прадукцыя змешчаная на ізаляванае захоўванне да прыняцця пастановы аб яе далейшым лёсе», - адзначылі там.

Матэрыялы справы перададзеныя ў органы ФМС і МУС Расеі. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны