BE RU EN

Дэпутат Дзярждумы: Мэтай Пуціна з'яўляецца абвастрэнне сітуацыі ў Адэсе

  • 27.09.2014, 14:19

Расея плануе абвастрыць сітуацыю ў Адэсе - з гэтай мэтай спецслужбы РФ рыхтуюць у горадзе шэраг правакацый.

Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Ілля Панамароў, паведамляе "Радыё Свабода".

Са слоў палітыка, наступнай мэтай Уладзіміра Пуціна з'яўляецца "ўтварэнне вайсковага калідора ад расейскай мяжы і аж да Адэсы". Крыніцы дэпутата паведамляюць, што ў Прыднястроўе перакінуты кантынгент войскаў РФ.

У той жа час, на думку Панамарова, заклікі да міру з'яўляюцца ледзь не адзіным выратаваннем для Пуціна.

"Калі гэта замірэнне сапраўды стане пачаткам нейкага больш сур'ёзнага мірнага працэсу і спыніць агрэсію, то гэта - дзякаваць Богу, але гэта захавае ўладу Пуціна", - мяркуе дэпутат.

Нагадаем, што Ілля Панамароў - адзіны з чальцоў ніжняй палаты парламента РФ, які адмовіўся падтрымаць анэксію Крыма і Севастопаля, назваўшы гэта "вялікай палітычнай памылкай".

Апошнія навіны