BE RU EN

Беларусы пачалі масава скардзіцца на «Сведак Яговы»

  • 27.09.2014, 14:21

У беларускія дзяржаўныя органы паступаюць скаргі ад насельніцтва на прадстаўнікоў рэлігійных суполак "Сведак Яговы".

Гаворка пра гэта ішла на пасяджэнні калегіі Апарату Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў, якое адбылося ў Магілёве, паведамілі БелТА ва ўстанове.

"Выступоўцы звярталі ўвагу на сістэматычныя скаргі ў органы дзяржаўнай улады ад жыхароў і вернікаў іншых канфесій на настойлівыя і неправамерныя дзеянні рэлігійных суполак "Сведак Яговы", - адзначылі ва ўстанове.

Паводле вынікаў калегіі прынятая пастанова, якая прадугледжвае далейшае ўдасканаленне работы органаў дзяржкіравання з рэлігійнымі арганізацыямі традыцыйных канфесій для рэалізацыі асветніцкіх праграм духоўна-маральнага станаўлення асобы, папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Апошнія навіны