BE RU EN

Станіслаў Бялкоўскі: У алігарха Еўтушэнкава могуць забраць і МТС

  • 27.09.2014, 13:04

"Башнефть" - гэта не астатняя кампанія, якую сканфіскавалі ў расейскага бізнэсоўца Ўладзіміра Еўтушэнкава.

"Наперадзе - "МТС", - сказаў расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі ў інтэрв'ю тэлеканалу "Дождь".

На ягоную думку, прысуд для Еўтушэнкава будзе абвінаваўчы.

"Расейская праваахоўная сістэма інакш не працуе", - сказаў палітолаг.

"Група рызыкі - бізнэсоўцы, якія вызнаюць недастаткова захоплены лад думання да адзіна слушнай міралюбнай міжнароднай палітыкі Крамля", - падкрэсліў Бялкоўскі.

16 верасня Еўтушэнкаў быў затрыманы і змешчаны пад хатні арышт у справе "Башнефть". Яму было выстаўленае абвінавачванне ў адмыванні грошай. Бізнэсовец сваю віну адмаўляе.

Кіраўнік фонду Нermitage Capital Біл Браўдэр заявіў, што Пуцін заарыштаваў мільярдэра Еўтушэнкава не дзеля актываў, якія ён і так мог скрасці, кіраўнік Крамля змагаецца са сваёй "паранояй палацавага перавароту".

Масгарсуд адмовіўся адпусціць Еўтушэнкава пад рэкордны заклад 300 млн рублёў.

Апошнія навіны