BE RU EN

Лукашэнка: Падтрымка Расеі і Кітая робіць Беларусь непрыступнай

  • 27.09.2014, 11:47

Беларускі дыктатар паабяцаў Кітаю дапамогу з кантактамі ў Еўропе.

Пра гэта Лукашэнка заявіў 26 верасня на сустрэчы з першым намеснікам Прэм'ера Дзяржрады КНР, чальцом Сталага камітэта Палітбюро ЦК КПК Чжан Гаолі, паведамілі charter97.org у прэс-службе дыктатара.

Падчас сустрэчы Лукашэнка заявіў, што Беларусі і Кітаю трэба больш хуткімі тэмпамі збліжацца.

«І нам, дзвюм дзяржавам - Беларусі і Кітаю - трэба больш хуткімі тэмпамі збліжацца. Наш інтарэс палягае ў тым, што мы будзем мець вельмі магутную апору на такую гіганцкую дзяржаву, як Кітай, без якой сёння не развязваецца ніводная праблема ў свеце», - адзначыў ён.

«Падтрымка Кітаю - гэта чыннік незалежнасці нашай дзяржавы, - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да кітайскага госця. - А калі ўлічыць што ў нас такая ж падтрымка Расейскай Федэрацыі, то Беларусь, ну, прабачце мяне, становіцца практычна непрыступнай».

«Што да вашай цікавасці, то я ўжо казаў Сі Цзіньпіну, што далейшае развіццё КНР і пазіцыянаванне яе ў свеце як супердзяржавы немагчымае без супрацоўніцтва з Еўропай», - заявіў Лукашэнка. Ён адзначыў, што Беларусь «гатовая ўсяляк спрыяць актывізацыі кантактаў, у тым ліку гандлёвых, паміж Кітаем і Еўропай».

«Беларусь гатовая дапамагчы ва ўзмацненні ўплыву Кітаю ў Еўропе», - заявіў ён.

Апошнія навіны