BE RU EN

У Біла і Гілары Клінтан нарадзілася ўнучка

  • 27.09.2014, 11:34

Чэлсі Клінтан, адзіная дачка былога прэзідэнта ЗША Біла Клінтана і ягонай жонкі Гілары Клінтан, нарадзіла дзіця.

Пра гэта сама Чэлсі Клінтан напісала ў сваім мікраблогу ў Twitter.

«Мы з Маркам (Марк Мязвінскі, муж Чэлсі Клінтан) перапоўненыя любоўю і святкуем нараджэнне нашай дачкі Шарлоты Клінтан Мязвінскі», - напісала яна.

Аб цяжарнасці Чэлсі Клінтан стала вядома ў красавіку 2014 года, праз чатыры гады пасля яе вяселля з банкірам Маркам Мязвінскі, піша Lenta.ru.

У чэрвені Гілары Клінтан, якая мае намер балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе, заявіла, што можа адмовіцца ад прэзідэнцкай гонкі, каб праводзіць больш часу з сям'ёй. «Я хачу адчуць, што значыць стаць бабуляй. Я не хачу факусавацца на чымсьці, што будзе праз два гады, я хачу засяродзіцца на дзіцяці», - заявіла яна тады.

Апошнія навіны