BE RU EN

Азаранка распавяла пра будучую зорку беларускага тэніса

  • 27.09.2014, 11:26

Дваццаць чацвёртая ракетка свету Вікторыя Азаранка распавяла пра сваё наведванне адной з беларускіх спартыўных школ.

"Учора мне ўдалося ацаніць выступ і пазнаёміцца з адной з патэнцыйных зорак сусветнага тэніса. Вельмі задаволеная, што ў маёй роднай краіне ёсць такія таленты. Гэтая дзяўчынка вельмі мілая, але мае нядрэнны ўдар", - напісала Вікторыя ў сваім блогу на сэрвісе Instagram.

Сама Азаранка пачала займацца тэнісам ва ўзросце сямі гадоў у менскай спартыўнай школе, піша gotennis.ru.

Апошнія навіны