BE RU EN

Навукоўцы раскрылі сакрэт даўгалецця мужчын

  • 26.09.2014, 17:04

Навукоўцы са Швэдскага навукова-даследчага інстытута вынайшлі, як павялічыць працягласць жыцця сярэднестатыстычнага мужчыны.

Швэдскія навукоўцы высветлілі, што працягласць жыцця мужчын залежыць пераважна ад наяўнасці шкодных звычак і фізічнай актыўнасці, пішуць «MedВести».

Прынамсі, патрэбныя рэгулярныя шпацыры або паездкі на ровары; адмова ад палення, алкаголю і наркотыкаў; правільнае харчаванне - пры захаванні гэтых правілаў, можна пазбегнуць праблем з сэрцам, ныркамі, лёгкімі і эндакрыннай сістэмай. Знаходзіцца на свежым паветры трэба не менш як 45 хвілін кожны дзень.

Паводле звестак спецыялістаў са Швэдскага навукова-даследчага інстытута, памер таліі мужчыны не павінен перасягаць 94 сантыметры.

Акрамя таго, не варта зацягваць са зваротам да лекара пры ўзнікненні праблем са здароўем.

Фота (ілюстрацыя): shutterstock.com/Getty Images

Апошнія навіны