BE RU EN

Футбаліст з Камеруна надзеў вышыванку і загаварыў па-беларуску

  • 26.09.2014, 15:27

Камерунскі абаронца з футбольнага клуба «Крумкачы» Молі Эбабісэ запрасіў на спартыўнае мерапрыемства «Мова Cup».

«Мы ўсе - беларусы, і павінны размаўляць на беларускай мове», - падкрэсліў футбаліст у відэароліку, выкладзеным на сэрвісе YouTube.

Падчас фестывалю «Мова Cup» можна будзе паспаборнічаць у розных спартыўных дысцыплінах і заўзець за сваіх фаварытаў, піша budzma.org. Мерапрыемства будзе арганізаванае выключна на беларускай мове.

Апошнія навіны