BE RU EN

Лукашэнку ў Кішынёве нагадалі аб правах чалавека

  • 26.09.2014, 15:05

У Кішынёве ля амбасады Беларусі прайшла акцыя пратэсту, прымеркаваная да прыезду Аляксандра Лукашэнкі.

Моладзь з 23 краін, сябры арганізацыі «Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты», якая аб'ядноўвае больш за 1,6 мільёнаў моладзі, арганізавалі пікет перад пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кішынёве, перадае «Радыё Свабода».

Студэнты выступалі за правы чалавека, свабоду слова і дэмакратыю ў Беларусі.

Апошнія навіны