BE RU EN

Абаронцы аэрапорта Данецка адбілі наймацнейшую атаку войскаў РФ

  • 26.09.2014, 15:02

Удалося падбіць два танкі акупантаў, трэці загарэўся, але адышоў.

Байцы, якія ўтрымліваюць данецкі аэрапорт, адбілі наймацнейшую атаку расейскіх баевікоў. Пра гэта "Украінскай праўдзе" распавёў адзін з байцоў, які знаходзіцца ў аэрапорце.

"Учора з самай раніцы і да раніцы сённяшняга дня яны спрабавалі нас атакаваць. Лупілі з чаго толькі можна: з мінамётаў, градаў, гаўбіц, танкамі ішлі, пяхотай", - распавёў ён. "Яны амаль кожны дзень нас абстрэльваюць і спрабуюць штурмаваць, але гэта быў самы моцны штурм за ўвесь час", - дадаў баец.

Паводле ягоных слоў, у сераду ўвечары падчас бою сілам АТА ўдалося падбіць мінімум два танкі баевікоў, трэці гарэў, але адышоў. "Мы бачылі, што ў іх вялікія страты, але дакладную колькасць не ведаем. Што да нашых страт, то за тыдзень у нас трое параненых. Мы стаім!" - сказаў баец.

Апошнія навіны