BE RU EN

Мацюкальная прамова расейскага адмірала трапіла ў інтэрнэт (Відэа)

  • 26.09.2014, 14:40

Контр-адмірал на Ціхаакіянскім флоце пераконвае афіцэраў-падводнікаў, што нельга садзіцца п'янымі за стырно.

Урывак з відэа, на якім адлюстраваны выступ контр-адмірала, апублікаваў расейскі журналіст Рустэм Адагамаў.

«Эпічнае відэа. Контр-адмірал на Ціхаакіянскім флоце пераконвае афіцэраў-падводнікаў, што садзіцца п'янымі за стырно - гэта дрэнна, падае канкрэтныя прыклады ДТЗ. Маналог на адмыслова расейскай мове, таму дзяцей лепш прыбраць ад экрана. Застаецца нявысветленым пытанне – ці садзяцца падводнікі п'янымі толькі за стырно сваіх аўтамабіляў, ці гэта ж практыкуецца і падчас нясення службы», - напісаў ён.

Апошнія навіны