BE RU EN

Пятру Парашэнку сёння спаўняецца 49 гадоў

  • 26.09.2014, 10:17

26 верасня цяперашні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка святкуе свой дзень нараджэння. Кіраўніку дзяржавы спаўняецца 49 гадоў.

Кіраўнік Украіны нарадзіўся 26 верасня ў 1965 годзе ў Балградзе Адэскай вобласці, піша gordonua.com.

Да таго, як стаць прэзідэнтам ў 2014 годзе, Парашэнка быў дэпутатам Вярхоўнай Рады чатырох скліканняў, міністрам эканомікі, міністрам замежных спраў і сябрам рады НБУ.

У 1990-я гады Парашэнка набыў некалькі кандытарскіх прадпрыемстваў, пасля аб'яднаў іх у групу Roshen, якая стала найбуйнейшым вытворцам кандытарскіх вырабаў ва Украіне.

Парашэнка жанаты, мае чацвёра дзяцей і аднаго ўнука.

Фота: AP

Апошнія навіны